Сляза ляза - Павел Гаспадыніч
- Дата:04.07.2024
- Категория: Поэзия, Драматургия / Поэзия
- Название: Сляза ляза
- Автор: Павел Гаспадыніч
- Просмотров:0
- Комментариев:0
Возрастные ограничения: (18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Сляза ляза
Павел Гаспадыніч
© Павел Гаспадыніч, 2017
ISBN 978-5-4483-7446-3
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
«У самотнай цішы…»
У самотнай цішыЛедзь рыпнулі дзверы.Я ўбачыў цень на шпалерах —Пэўна, з’явілася ты…
«Ты паклічаш, ты пазавеш…»
Ты пакліч мяне. Пазаві
Там заблудзімся ў хмельных травах…
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
Я. Янішчыц
Ты паклічаш, ты пазавеш,У дурманы траваў духмяных…Заблукаем у роснай імгле,Знікнем разам у белых туманах…
Пачынаецца ўсё з любві,Нават зманнасць нябеснага шляху.Перад намі абсягаў гады,Па-за намі – пакінутасць страху.
Распранаецца поўні святлоУ вачах тваіх бляскам любові…І ліецца з нябёсаў сяйвоАсляпляльна-празрыстай няволі.
Ты палічаш, ты пазавешЗаблукаць у дзівосным адхланні…На світанку ў роснае смузеЗнікнуць разам у белым тумане…
«Я напішу верш для цябе…»
Я напішу верш для цябеУдзень самотны і журботны.Як сонца ўтопіцца ў вадзе —Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябеАпалым полымем пачуццяў.Асадкай сэрца у мане —Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябеСтагоддзем вечнай адзіноты.Палётам дзіды на вайне —Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябеЗбуцвелым кветам асалоды.Нектарным прысакам у сне —Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябеМаладзікова срэбнай сцюжай.Калі прачнешся без мяне —Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябеСутоннем пожадным і прагным.У барвах смутку і ў смузеЯ напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябеУдзень самотны і журботны.Стагоддзем вечнай адзіноты,Збуцвелым кветам асалоды.
«Вас, відаць, не было сапраўды…»
Вас, відаць, не было сапраўдыЛя крыніцы, ля вішань, ля студні…Нібы сон, паўтараліся Вы,І балелі-балелі мне грудзі…
Вы прыйшлі, нібы з неба святло —І з прадоння Сусвет утварыўся…Разлілося паўсюдна цяпло,І як быццам яму я маліўся…
Вас усмешкай аздобіла ноч,Кожнай зоркай, травінкай, лісточкам…Бласлаўлення святога ад вочАтрымаў я у райскім куточку…
Вы, як цень, адбіваліся ў дні,Быццам воблака, ноччу сплывалі…Таямніцаю спеў Ваш вірыў,Вашы словы ў вышынях луналі…
Вас, відаць, не было сапраўды —Кроза дзіўная свету прывідаў…Нібы сон, паўтараліся ВыУ абшарах маіх краявідаў…
«Горкім сном не прысніцца віна …»
Горкім сном не прысніцца віна —Не мая, не твая, а чыя?Як не прыйдзе ніколі вясна,Не яго, не яе, а чыя?Памяць ціха стаіць ля вакна —Не мая, не твая, а чыя?Нібы Чаша пакутаў без дна,Не яго, не яе, а чыя?Цемра плача з відна да відна —Не мая, не твая, а чыя?Уцякае скрозь пальцы вада —Не яго, не яе, а чыя?Новым днём прывітае зіма —Не мая, не твая, а чыя?Неўзабаве ўсё ж прыйдзе вясна —Для яго, дя яе – Нічыя.
«Спаўзе ў гушчар туман сівы…»
Спаўзе ў гушчар туман сівыМіж елак покрывам бялюткім.Ізноў прысніцеся не ВыУ панаванні Рэха гнуткім…
Спаўзе з галінкі кроплі звон,Які падхопіць шоргат лісця…Ізноў сустрэнецца Вам Ён,У мроях стрэчаны калісьці.
Спадзе на вокны змроку цень,Кране далоні сарамліва…Ізноў не Вы – самотны дзеньАб нечым просіць палахліва…
Не сніцца Парыжу ворыва водар…
(Леаніду Дранько-Майсюку)
Мая душа не плача, а пяе, бо стомлена не лёсам, а табою.
(Л. Дранько-Майсюк)
Твая душа – нячулая машына, выразны запіс.
(Х. Картасар)
Не сніцца Парыжу ворыва водар,Не бачыцца ў снах паплавоў хараство.Вялікі адметнасцю светлаю горад,Палескіх не сніць краявідаў даўно.
Самотны і з тым, без таго, у трывозе,Палонены снамі стамлённа-чужых,Не сніцца адчайна між вежаў і плошчаўУсходняга вальсу багемны уздых…
Не сняцца Парыжу ліцьвінскія вочы,Паэта здалёку, Паэта з не тут.Ды чуе надоствітку, цішай, употайВандроўніка шэпат здзіўлены Луўр.
Дыханне займае прасторы і часу,І водарыць – Божа! – нязнанасцю сноў,Якія вяслуюць прывідамі страхуУ колерах белых, чырвоных, бы кроў…
Адкуль жа самота? Нячутна-знаёма,І мова нагадвае баль салаўёў…Адна ў Беларусі на тыдзень суботаІ сем у Парыжы на тыдзень субот…
Не сніцца яму, апалоненым жарсцюДзівотных фантазій ПікАсо-РэмбО,Як поначы кветам ад Вільні, няйначай,Ліецца з нябёсаў Ярылы святло…
Ды што яму богі? Д’арк больш за сонца,А вуліца Ружаў прыўкрасней за свет.Чаму ж, о Анёле, балюча быць можаАд шэпату кволага між безлічы моў?
Не сніцца Парыжу ні сад Люксембургскі,Ні Руаяль, ні Сен-Жэрмэн…Ён слухае моўчкі з слязою на вуснахАповеды з «Кнігі для спадарыні Эл».
«А што такое жыццё…»
А што такое жыццё,Калі не хвалі,Які гайдаюцьНібы караліЛёс на вятрах і агні?
А што такое жыццё,Калі не кросны,Якія ткуць восеньНібы нябёсы просіньАд самай вясны?
А што такое жыццё,Калі не вагі,Якія ўсе твае смагіХістаюць улева-управаВыбарам адным.
А што такое жыццё,Калі не спатканні,Хістанні,Ткацтвы,Гайданні,ВаганніЗ мэтай адной —Пазбегнуць растання?..
«Адшумела, адгуляла, адпалала…»
Адшумела, адгуляла, адпалалаТы, душа, зняволеная сном.Кропелькай слязы уноч растала,Адцвіла язьмінам за вакном.
Маладосцю сінявокай звонкайАдзвінела, адлунала, адышла.На двары ліпнёвай вербы гронкайЗачапілася за сполах сна,
У якім юнацкай непакорой,Ты любіла, ты чакала, ты жыла…А цяпер сталеннем верасовымАдшумела, адгуляла, адышла…
«Раніцай можна прачытаць…»
Раніцай можна прачытацьГісторыю старажытнагаУчора…
«Не астылі яшчэ паплавы…»
Не астылі яшчэ паплавыІ ў паветры праменні гуляюць,У пяшчоце блакітаў ставыСпевы птушак апошніх гайдаюць…
Жоўтым лісцем красуе смуга, —Няўлоўнай зімы набліжэнне.Пожні хваляй цалуе ракаНа спатканні апошнім нясмела.
Пракаветных дубоў галасыДа нябёсаў імкнуць, нібы стрэлы.Ім бы раз свае караніАгарнуць у пухнатыя глебы…
Дыванамі самотных гаёўУсцілаецца жоўтасць на чырвань,Лета рэхам сцішэлых лясоўРысакоў сваіх ставіць на прывязь…
«А ноч, прыснёная табой…»
А ноч, прыснёная табой,Хіба адно што вецер…Каштуеш зоркавы напой —Душа ляціць па свеце…
Дух спачывае на мяжы —Салодкай мроі гукі…Перакрыжуюцца нажы,Як закаханых рукі…
Заззяе золатам рака,Прысніш дзівосных птахаў…І не ўстрымаць маладзіка,Ад шчасця каб не плакаў.
…а ноч, прыснёная табой,Засне на крылах ветру.Чырвонай кропляй за табойДуша ляціць планеты…
«Там, дзе рачная хваля…»
Там, дзе рачная хваляЦалуе душаў пагляды,І россыпам неба караляўАзёры ў начы апранае,
Там, дзе вякуюць ляды,Убраныя ў росныя травы,І птах адзінокі кружляеУ плыні сонечнай лавы,
Там, дзе дыванамі пожніУ мяккасці крокі хаваюцьІ мудрасцю даўняе прошчыАбшары сабой атуляюць,
Там, дзе гаючай крыніцыШэпат празрыста-салодкіІ сінявокасць чарніцыГлыбіннасць даруюць палёгкі,
Там, дзе вішнёвыя ранкіКупаюцца ў спевах птушыных.І на крылатых маланкахМары лунаюць няспынна…
Там, дзе пакінуты годы,І хаты ваўчкамі заняты.. —Туды мы ўцякаем употай:Адзінай істотнае страты…
«па дарозе самоты…»
па дарозе самотына узлогах журбыўсё што ёсць не істотнашто істотна не мы
па дарозе да скрухіна абшарах любвізаблукалыя рухінам вяртаюцца ў сны.
«За імгненнем бяжыць імгненне…»
За імгненнем бяжыць імгненне,Нібы кадры нямога кіно.Вечнасць грае ў тэатры стварэння,Нараджаючы цень і святло.
За хвілінай мінае хвіліна,Быццам сэрца біццё без душы.Зоркі стынуць адвеку няспыннаУ прасторы касмічнай імшы.
За гадзінай сплывае гадзіна,Нібы хвалі бурлівай ракі.Сустракаецца маці з сынамПаміж часам у снах на Дзяды…
За гадамі імкнуцца стагоддзі,Рысакамі імклівызх падзей.У імгненнях народжаных богіСтынуць зоркамі ў бляску вачэй.
«Пакрысе ападае лістота…»
- Ты самая-самая… 500 стихотворений о любви - Василий Федорченко - Поэзия
- Невиданная Быль. Стихи и проза - Юрий Мамлеев - Поэзия
- Нашёптанное звёздами. Простая лирика - Игорь Князев - Поэзия
- Сны Вероники (сборник) - Вероника Сагаш - Поэзия
- Табурет и Помидорка: История любви. Роман в стихах и песнях - Павел Мельников - Поэзия
- Храм на любви. Книга стихов - Павел Владыкин - Поэзия
- Россыпи звёзд. Стихи и переводы - Павел Алешин - Поэзия
- Александр Цыбулевский. Поэтика доподлинности - Павел Нерлер - Поэзия
- Памир без легенд (рассказы и повести) - Павел Лукницкий - Поэзия
- С волками жить… - Павел Буташ - Поэзия / Природа и животные / Ужасы и Мистика