Патрулі - Васіль Быкаў
- Дата:31.10.2024
- Категория: Разная литература / Прочее
- Название: Патрулі
- Автор: Васіль Быкаў
- Просмотров:0
- Комментариев:0
Возрастные ограничения: (18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Васіль БЫКАЎ
ПАТРУЛІ
Апавяданне
У нізкім мураваным пад'ездзе старога будынка-інтэрната стаялі два хлопцы. Адзін, Піліп Лапата — прысадзісты, дужы дзяцюк у чорным гарнітуры, пінжак якога аж напяўся на яго шырокіх плячах. Ён нецярпліва пазіраў маленькімі вочкамі на двор, відаць, кагосьці чакаў. Другі—абыякавы да непакою таварыша, Алесь Вострыкаў, спакойна і задуменна калупаў заплямленую, даўно нефарбаваную сцяну. На твары яго з драбнаватымі рысамі ляжала паныласць. Быў ён невялічкі, тонкі, у старэнькай аблезлай, але добра вымытай фэзээнаўскай форме. Калі нарэшце са двара паказаўся трэці, той, каго чакалі тут, Піліп загаварыў, і яго басавіты голас, нібы ў дзежцы, забумкаў пад нізкім скляпеннем пад'езда.
— Ну, чаго ты так доўга, Сёмка?
— Ат!—махнуў рукой Сёмка.—Няма кім падмяніць. Пайшлі!
Юнак быў відавочна раззлаваны нечым, і яны ўдвух з Піліпам падаліся на вуліцу. Алесь даў ім мінуць сябе і нетаропкай, сумнай хадой пабрыў следам за імі па вуліцы.
Сонца схавалася за дахамі, але яго няяркія бліскучыя промні яшчэ поўнілі спакойны блакіт нізкім святлом адвячорка. Там, угары, было светла, цёпла і ўтульна, і ў самым зеніце, быццам ладкуючыся на адпачынак, спыніла свой імклівы дзённы бег белая хмурынка. На зямлі ад нагрэтых камяніц патыхала духатой, пахла пылам; як звычайна ў суботу, на тратуарах тоўпіліся пешаходы, а спазнелыя аўтамабілі пакідалі за сабой устойлівы ў цішы пах адпрацаванага бензіну.
Алесь паныла ішоў за таварышамі і моцна крыўдзіўся. I .як было не крыўдзіцца, калі тыя хлопцы, з якімі ён бадай з год працаваў на адных рыштаваннях, жыў у адным інтэрнаце, сёння так пагардліва паставіліся да яго.
Уся справа пачалася адвячоркам, калі ад іхняй брыгады садзеяння міліцыі вылучаўся комсамольскі патруль. На гэта прызначылі двух: Піліпа Лапату і Сёмку Зубрыцкага. Трэцім упершыню сёння наказалі збірацца яму, Вострыкаву. Алесь пачысціў свой старэнькі фэзээнаўскі гарнітур, прышыў белы каўнерык, наваксаваў гамашы і, крыху ўзрушаны, чакаў часу выхаду. Але тут выявілася, што Сёмка і Піліп незадаволены трэцім супольнікам і не хочуць разам з ім ісці ў патрульства. Алесь, па-праўдзе кажучы, разумеў іх: для такой справы патрэбны быў бойкі, рухавы хлопец. Ён-жа, чалавек сціплы, не дужа смелы і не дужа моцны, з незнаёмымі трымаўся зважліва і пачціва і заўсёды гатовы быў уступіць сваё месца больш вартаму. Але вось больш вартага і не знайшлося сёння ў іхнім інтэрнаце. Усе пасля работы разыйшліся хто куды, у пакоях было пуста, і Алесь мусіў збірацца з Піліпам і Сёмкай, якія злавалі, што ў іхнюю кам» панію трапіў нежаданы чалавек.
Праўда, яны хутка забыліся на сваю злосць. Жвавы чарнавокі Сёмка шпарка сігаў па тратуары і, цікуючы між сустрэчных прыгожых дзяўчат, апавядаў нешта вясёлае, а Лапата слухаў і ляніва ўхмыляўся вузенькімі вочкамі на сваім дабрадушным санлявым твары. На Алеся яны махнулі рукой—ат, маўляў, няхай ідзе, калі хоча. А не хоча, дык няхай вяртаецца, бяда невялікая.
Але Вострыкаў не вярнуўся, а з самотнымі думкамі ішоў следам. Ды і чаго было вяртацца, калі ў інтэрнаце пуста і сумна. Блізкага сябра ў Алеся яшчэ не было, і ніхто яго не чакае там. Другія неяк зыходзіліся, разам працавалі, разам гулялі, а ён, ціхі, сціплы і непрыкметны, ад усіх заставаўся ўбаку. У сяброўства да яго ніхто не набіваўся, ды i ён асабліва не лез да іншых.
Хлопцы прайшлі люднай вуліцай, мінулі ўжо агорнуты вячэрняй цішынёю парк і падыйшлі да гаркомаўскага дома. Толькі тады, адчыняючы зялёныя дзверы ў мураванай браме, Лапата азірнуўся і ўбачыў Алеся, які ўпарта цягнуўся ззаду. Піліп знарок моцна грукнуў дзвярыма і ўвайшоў у двор.
Там ужо было шмат народу—навучэнцы школ ФЗН, студэнты педінстытута, чыгуначнікі і маладыя рабочыя заводаў, — яны сабраліся сюды і чакалі інструктажу. Трымаліся ўсе купкамі, сядзелі на ганку, уздоўж сцяны і нават на нізенькім штыкетніку, што стаяў ля брамы.
Увайшоўшы сюды, Алесь разгубіўся, не ведаючы, куды падацца. Ён убачыў сваіх, Сёмку і Лапату, якія ўжо размаўлялі з нейкім віхрастым у акулярах хлопцам. Алесь здалёк ваўкавата паглядзеў у іх бок, але не пайшоў туды, а, уздыхнуўшы, прыткнуўся ля штыкета, побач з групай гаваркіх студэнтаў.
Блізка за брамай гаманіла вуліца, шорхалі ногі па асфальту, і ў двор даносіліся ўрыўкі чужых вясёлых размоў. У двары таксама шумелі галасы, адчуванне нязведанай новай справы ўзнесла хлапечы настрой. Студэнты ўжо, відаць, не ўпершыню выпраўляліся ў патрульства і цяпер дасціпна фантазіравалі на тэму начных прыгод. Усе навокал гаманілі і смяяліся, прадчуваючы забаўныя падзеі, адзін толькі Алесь Вострыкаў, маўклівы і насуплены, сядзеў тут, на мулкім штакетніку, і дзёўб абцасам хамлачкі ўпартай да жыцця мураўкі.
Але вось той віхрасты ў акулярах, з якім размаўлялі хлопцы, выйшаў на сярэдзіну і сказаў, што трэба пастроіцца. 3 жартамі і вясёлымі кпінамі наконт свайго вайсковага спрыту моладзь падалася да яго і пачала нязграбна станавіцца ў шарэнгу. Алесь таксама ўстаў і, не ведаючы, дзе прыступіцца, стаяў зусім разгублены і чамусьці ніякавата моршчыў кароценькі, амаль дзіцячы нос. Ён пэўна стаў-бы дзе-небудзь на левым флангу, калі-б не пачуў баслівы голас Піліпа Лапаты:
— Вострыкаў, давай сюды!
I дзіўная справа душа чалавечая! Знаёмы лапатаў голас прагучаў сярод гоману, як нешта сваё, блізкае і роднае. Алесь адразу адчуў, што трымацца воддаль і замкнёным у яго нестае моцы. Адчуваючы, як пацяплела ў душы, ён знарок паволі падыйшоў да хлопцаў і дзікавата яшчэ стаў у шэраг побач з Лапатам. Выроўніваючыся, хлопцы спачатку штурхаліся і сціскалі яго, паводзячы з боку ў бок, а потым неяк выпхнулі ў першы рад, дзе было вальней, і ён такім чынам апынуўся ля Сёмкі, які нядобра паглядзеў на яго.
Калі шум крыху ўгаманіўся і шарэнга як-кольвечы ўладкавалася на двары, віхрасты ў акулярах аб'явіў, што ён — начальнік штаба комсамольскіх патрулёў, і пачаў інструктаж. Ён сказаў, што ў горадзе здараецца шмат хуліганскіх учынкаў, што комсамол павінен выкараняць іх, і для таго прызначаюцца патрулі, у задачу якіх уваходзіць выяўляць хуліганаў і папярэджваць хуліганства. Дзесяткі з тры хлопцаў уважліва слухалі яго. Потым віхрасты разгарнуў спіс, што трымаў у руцэ, і пачаў размяркоўваць патрулёў па аб'ектах.
Пакуль называліся незнаёмыя прозвішчы і вызначаліся месцы, Алесь пазіраў на начальніка штаба і паціху слухаў, як шавяліўся збоку (яго сусед Сёмка. Ён усё перашэптваўся нешта з Лапатам і хіхікаў нямаведама чаго. Алесь не паварочваўся і не ўнікаў у іхнюю весялосць.
Нарэшце дайшла чарга і да іх. Віхрасты выйшаў на сярэдзіну шэрага і зачытаў:
— Дзесяты будтрэст: Лапата, Вострыкаў, Зубрыцкі. Будзеце патруляваць па вуліцы Пяісчанай і ля інтэрната цагельнага завода. Звернеце асаблівую ўвагу на клуб завода. А хто старшы ў вас?
Начальнік бліснуў акулярамі, нібы стараючыся ўбачыць у шэрагу будаўнікоў старшага, але тыя стаялі маўклівыя і не ведалі, хто ў іх старшы.
— Што, няма старшага?—перапытаў ён.— Ну вось... Вострыкаў і будзе ім.
Алесь збянтэжана зірнуў на начальніка штаба, не ведаючы яшчэ, жартуе той, ці сапраўды загадвае яму. Але пакуль хлопец гадаў аб ягоным намеры, віхрасты ўжо зрабіў адзнаку ў сваім cnice.
— Я не старшы,— запярэчыў Алесь.— Я не ўмею.
Аднак начальнік штаба толькі ўсміхнуўся.
— Ну, што вы? Зможаце, гэта нескладаная справа.
Алесю зноў стала ніякавата, праўда, ужо з нейкай іншай прычыны, чым раней. Лапата ззаду прыціх тады, а Сёмка неяк адразу насцярожыўся. Алесь не бачыў, але, стоячы побач, адразу адчуў гэта. Начальнік тым часам падаў яму чырвоную нарукаўную павязку старшага патруля і зноў паўтарыў, на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу.
Так нечакана для сябе Алесь зрабіўся старшым. I толькі калі віхрасты перайшоў да іншых, паверыў, што ўсё гэта адбылося ўсур’ёз і канчаткова.
Нарэшце ўсе справы былі скончаны. Хлопцы ў двары парушылі строй, з гамонкай і мітуснёй збіраючыся разыйсціся па сваіх вуліцах, калі віхрасты зноў узняў руку:
— Адну хвіліну, таварышы! На мінулым тыдні ў горадзе з'явіўся рэцыдывіст, нехта па мянушцы Фараон. Калі дзе хто заўважыць гэтага бандзюгу, то даць сігнал абавязкова. Міліцыя на яго ўжо справу мае.
Двор пачынаў пусцець, хлопцы адзін за адным выходзілі, скрыпаючы дзвярыма. Алесь, не звяртаючыся да таварышаў, як кольвечы сам завязаў на рукаве канцы павязкі і зірнуў на хлопцаў.
Яны стаялі збоч ад яго і пазіралі на новага начальніка. Лапата, як заўсёды, заклаўшы рукі ў кішэні, ледзь варушыў сваімі белаватымі вейкамі. I хто ведае, што было ў тым яго позірку? Сёмка-ж неяк стрымана ўсміхаўся, але, здаецца, у жвавых чорных вачах яго хавалася насмешка. I хоць у Алеся прапала ўжо ўся крыўда на хлопцаў, гэтая ўсмецша неяк стрымлівала яго ад канчатковага збліжэння. Усё-ж хлопец, узяўшы на сябе пэўны клопат за справу, знарок проста, нібы між імі нічога і не здарылася, сказаў таварышам:
- Дау, Кентавр и другие - И. Халатников - Прочее
- Да гісторыі адной палемікі - Алесь Бяляцкі - Прочее
- По следам Ван Гога. Записки 1949 года - Давид Давидович Бурлюк - Биографии и Мемуары / Путешествия и география / Прочее
- Жизнь и приключения Санта-Клауса - Лаймен Фрэнк Баум - Зарубежные детские книги / Прочее
- Новогодний беспредел - Вячеслав Низеньков - Прочее / Прочий юмор / Юмористическая проза
- Сонная Лощина. История любви - Серена Валентино - Прочее
- Попаданец XIX века. Дилогия - Михаил Леккор - Прочее / Попаданцы
- Сказка о святой - Дина Дон - Иронический детектив / Прочее / Ужасы и Мистика
- Солярис (фанфик) - Kancstc - Прочее / Периодические издания
- Ведьма - Илья Михайлович Тагиев - Прочее / Русская классическая проза