Рейтинговые книги

Дзед-кiёк (на белорусском языке) - Сергей Давидович

Уважаемые читатели!

Возрастные ограничения: (18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.

0/0
Описание онлайн-книги Дзед-кiёк (на белорусском языке) - Сергей Давидович:
Читем онлайн Дзед-кiёк (на белорусском языке) - Сергей Давидович

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2

Давидович Сергей

Дзед-кiёк (на белорусском языке)

Сяргей Давiдовiч

Дзед-кiёк

- Ну што ты мне туманiш пра свой горад?! Неба не вiдаць - адны дамы. Дарогi цi... вулiцы не бачна - адны патылiцы. Паветра няма - адзiн смурод. I гэта жыццё?.. Не-е, сынок! Не, не i не!..

- Тата... як табе яшчэ тлумачыць?.. Ну, састарэў ты... Ну, адзiн застаўся... А што далей?..

- Далей?.. Далей вунь таго пагорка нiчога не бывае, - i стары паказаў кiйком у бок кудлацiнкi дрэваў, пад якiмi векавалi вясковыя могiлкi i дзе чакала яго ўжо тры гады жонка.

- Зноў ты за сваё! - абурыўся сын. - У мяне ты забудзеш пра... пра могiлкi i пра...

- I пра мацi, - перабiў бацька сына. - Я i бачу, што вы бываеце там толькi раз у год - на Радаўнiцу, i то са скрыпам ды дзеля людскога вока...

- Ты не так зразумеў...

- Пачакай! - зноў перабiў стары. - Я правiльна зразумеў, што той, хто забываецца пра могiлкi, той перастае быць чалавекам. Бачыў, на вясковых кладах колькi магiл, на якiх расце бур'ян? А ведаеш, у каго ператварылiся тыя адцуральнiкi? Не? У злодзеяў, п'янiц, прайдзiсветаў. А той, хто не спiўся, а нажыў сеё-тое - ваўкамi глядзяць на людзей... Вось што значыць забыцца пра продкаў сваiх!..

Стары працягнуў цiха, але з болем i крыўдай:

- А што за людзi ляжаць пад тым дзiрваном! Ведаеш?.. Дабрыня! Працавiтасць! Сцiпласць!

Сын крутнуў размову ў свой бок:

- Тата! Ну што ты распалiўся? У горадзе табе будзе добра... на ўсiм гатовым...

- Не крыўдзiся, сын, за жарт! У горадзе толькi адно добра - можна "шашка" пусцiць у натоўпе i нiхто не здагадаецца, адкуль ён... А за ўсё гатовае дзякуй! Але я лепей раз на дзень з'ем свайго, чым тры разы няхай сабе i сынавага цi нявестчынага...

Стары перавёў дух i працягваў:

- А што з хатай? З будынкамi? - спытаўся хутчэй сам у сябе. - А сабака? Куды яго, старога i амаль сляпога? Га?..

Сын падбадзёрыўся:

- Будынкi прададзiм! Пакупнiка я ўжо напытаў. А сабаку?.. Бяда яшчэ з сабакам такая - спусцiм, няхай гойсае!

Стары цяжка выдыхнуў:

- А цi ведаеш ты, сынок, што гэты сабака пасля смерцi тваёй мацi парваў ланцуг i збег. Два днi не было дома. Калi ж я на трэцi дзень пайшоў праведаць старую, ажно аслупянеў - спачатку пачуў жаласлiвае выццё, а потым убачыў нашага сабаку, якi сядзеў ля магiлы мацi i выў. Галодны, схуднелы, а не iшоў дамоў, клiкаў сваю гаспадыню... А ты кажаш - спусцiць i выгнаць... Не!..

Горкая думка мiжволi апалiла сэрца старога чалавека: "Бог ведае, магчыма, гэты сабака больш шчыра гараваў па гаспадынi, чым яе дзецi..."

Сын ускiпеў:

- Ведаеш, тата! Мне няма часу ездзiць да цябе! Ганяю машыну, палю бензiн, нервы!.. Дык што сказаць пакупнiку дома?

Стары падумаў i выдыхнуў:

- Скажы пакупнiку, што ў дома ёсць пакуль жывы гаспадар... I яшчэ скажы, што бацькi дзецям патрэбны з кубёлкам сала або з кiшэняй грошай, а паколькi ў мяне нi таго, нi другога няма - гаспадар застаецца ў сваёй хаце... I яшчэ скажы пакупнiку...

- Хопiць! - цяпер ужо сын абарваў бацькавы словы. - Хопiць! Прабач, але хутка не чакай! Я па вушы ў справах. Выпадзе - прыеду!

- I за гэта дзякуй, сынок, - сказаў стары сынавай спiне, бо сын рашуча даўся з хаты. - Паробiш свае справы, прывязi ўнукаў, даўно не бачыў iх... дарослыя ўжо...

Але спiна сына хавалася ўжо ў машыну, i стары не зразумеў, пачула яна яго просьбу цi не...

Застаўшыся адзiн, стары доўга стаяў ля схiленага плота, абапёршыся на кiёк. Ён i сам нагадваў гэты сукаваты, скручаны кiй, быў высахлы, згорблены, зжаўцелы. Але i ў старога чалавека душа застаецца жывой, чулай, аголенай. Можа, нават болей аголенай, чым у маладых. Вось i гэты згасаючы дзед-кiёк насiў у сабе зраненую за доўгае жыццё, змучаную i здратаваную пакутамi i падзеямi, збалелую душу. Цяжар шчымлiвых успамiнаў i перажытага фiзiчнага болю робiцца ў старасцi нясцерпным, прымушае згорбiцца плечы, прыцiскае цела да зямлi, ад чаго старыя людзi ледзь перасоўваюць ногi...

Магчыма, стаяў бы дзед яшчэ доўга, але адчуў на сабе нечы погляд. Павярнуў галаву i сустрэў спачувальны позiрк змутнелых ад старасцi сабачых вачэй.

- Зараз, даражэнькi... Зараз... - i пацiху паклыпаў у хату. Думка не пакiдала старога, непакоiла яго: трэба спусцiць сабаку... Трэба... Нельга iсцi супраць прыроды... Нельга...

Расцiснуўшы ў далонях некалькi вараных бульбiн, стары залiў iх у мiсцы вадой i панёс гэта да сабачай будкi. Крэкчучы i хукаючы, паставiў перад сабакам яго яду.

- Еш... Еш i прабач, што дужа пасцiмся...

Сабака ледзь крануў аблезлым хвастом, з разуменнем зiрнуў дзеду ў вочы i некалькi разоў языком сербануў ваду. Бульбу не зачапiў.

- Гэта ж трэба! - скардзiцца дзед сабаку. - Прыехаў i нават хлеба не прывёз. Кажа, забыўся. Не, не забыўся! Голадам хоча прымусiць мяне з'ехаць адсюль... А мы i без хлеба... мы i на бульбачцы пераседзiм... Колькi тут засталося... Паспее прадаць хату i пусцiць грошы на вецер...

Сабака, здавалася, каб падтрымаць старога, вылавiў кавалачак бульбiны i праглынуў яго...

"Ой, трэба спусцiць сабаку, - зноў падумаў стары. - Сабака, як нiхто, шкадуе чалавека i памiраць сыходзiць далей ад дому... Так Бог яму наканаваў, не мне iсцi супраць..."

Схiлiўся стары над сабакам i вузлаватымi пальцамi расшпiлiў ашыйнiк. Пагладзiў па галаве сябра i прызнаўся яму:

- Не хочацца мне заставацца аднаму... Ох, як не хочацца...

* * *

Адвязаўшы сабаку, стары накiнуў клямку на дзверы сенцаў i, абапiраючыся на кiёк, пасунуў ногi ў бок могiлак.

Сабака памкнуўся за гаспадаром, але вымушаны быў спынiцца. Яго заднiя ногi былi быццам звязаныя ля каленных суставаў, адказвалiся трымаць абцяжэлае цела, падгiналiся i заблытвалiся. Яны то спатыкалiся, то цягнулiся i больш замiналi, чым дапамагалi кратацца.

З жалем i зайздрасцю азiрнуўся сабака на старога, чые ногi пакуль трымалi яго, i, апусцiўшы галаву, вярнуўся да будкi.

Да могiлак ад вёскi было даволi блiзка - мо якi кiламетр з хвосцiкам, але i ён даўся старому нялёгка.

- Во каб ты затанула! - мармытаў ён. - Iдзеш, як па грудзi ў смале, робiш крок, а нешта не пускае, затрымлiвае на месцы...

Падышоўшы да магiлы жонкi, дзед тройчы перахрысцiўся сам i перахрысцiў магiлу.

З драўлянага крыжа, дзе была прымацавана закручаная ў цэлафан, зацёкшая фотакартка, на яго глядзела тая, з якой пражылi доўгае жыццё, нажылi пяцёра дзяцей, ладкавалi i шанавалi ўтульнасць i цеплыню сямейнага жыцця.

Не стала яе - i пакацiлася ўсё па нахiле жыцця ў нейкую цемру непаразумення i недарэчнасцi. Пакацiлася, як тонкi i крохкi сасуд, злеплены рукамi ўсёй сям'i, якi кацiўся ўсё хутчэй i хутчэй, наскокваючы на каменнi чэрствасцi i адчужэння, - i толькi чарапкi пырснулi ва ўсе бакi. Не стала тварэння ўсяго жыцця. Засталiся адны чарапкi...

Стары даўно адчуў сябе такiм чарапком... Ляпiць нешта новае ўжо немагчыма - не засталося нi сiл, нi часу i, галоўнае, той, з кiм можна было б спрабаваць нешта аднаўляць...

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 2
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Дзед-кiёк (на белорусском языке) - Сергей Давидович бесплатно.
Похожие на Дзед-кiёк (на белорусском языке) - Сергей Давидович книги

Оставить комментарий