Маўчанне (на белорусском языке) - Андрэ Вюрмсер
- Дата:30.05.2024
- Категория: Фантастика и фэнтези / Научная Фантастика
- Название: Маўчанне (на белорусском языке)
- Автор: Андрэ Вюрмсер
- Просмотров:1
- Комментариев:0
Возрастные ограничения: (18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Вюрмсер Андрэ
Маўчанне (на белорусском языке)
Андрэ Вюрмсэр
Маўчанне
Пераклад: Л. Казыра
Падарожжа доўжылася 34 днi. Ужо мiнуў месяц, як там, у далёкiм бязмежжы, яны пакiнулi дзяржаўны сцяг сваёй краiны. Так завяршалася першае мiжпланетнае касмiчнае падарожжа.
Радасць членаў экiпажа была б поўнай, калi б не перарвалася сувязь з Зямлёй. Гэта адбылося акурат у момант наблiжэння карабля да планеты Х - мэты экспедыцыi. Нiхто з астранаўтаў не мог успомнiць пра падобную аварыю, i ўсе вырашылi, што гэта часовая з'ява. Кожны дзень зноў i зноў рабiлiся спробы аднавiць сувязь... Але апараты зацята маўчалi.
Не так проста было справiцца з пачуццём трывогi гэтым дзецям Зямлi, пакiнутым на волю лёсу ў бясконцай касмiчнай прасторы: кожны момант магла спатрэбiцца дапамога, кансультацыя спецыялiстаў. I ўсё ж радасць перамогi, маладосць узялi сваё. Урэшце, яны жывыя, здаровыя, карабель iх слухаецца; як толькi яны ўвойдуць у верхнiя пласты зямной атмасферы, спрацуе аварыйная сiстэма сувязi, i яны прызямляцца там, дзе iх будуць чакаць. З цягам часу да астранаўтаў нават прыйшло нейкае ап'яненне ад таго, што ўся адказнасць за працяг палёту цалкам лягла на iх. I хутчэй прывычка, чым патрэба прымушала iх выходзiць час ад часу ў эфiр: "Гаворыць LBW 7..."
Праўда, камандзiр карабля ўсё ж нерваваўся: яго жонка павiнна была нарадзiць, а яму давядзецца цяпер чакаць прызямлення, каб нарэшце даведацца, хто ў яго: дачушка цi сынок? З камандзiра пасмейвалiся, жартавалi. У членаў экiпажа хапала часу i на гэта, i на тое, каб прыгадаць сваё зямное жыццё-быццё, памарыць пра будучыню. Гледзячы на бесклапотнасць экiпажа, наiўны староннi чалавек мог падумаць, што карабель сам вяртаецца на Зямлю, нiбы той конь, якi вязе соннага гаспадара дахаты. У кабiне, жартам названай "рэзiдэнцыяй", астранаўты бавiлi час, вялi гутаркi, калектыўна ўзнаўлялi ў памяцi напалову забытыя вершы. Старшы пiлот iграў на нейкiм дзiўным iнструменце, якi нагадваў губны гармонiк. Доктар любiў пагаварыць пра iх будучае падарожжа па ўсiх сталiцах свету.
- Ты быў у Парыжы?
Нiхто з iх там не быў.
- А Лондан? У Лондане хто-небудзь бываў?
I, як згаварыўшыся, астранаўты ўглядалiся ў iлюмiнатары, нiбы спрабуючы адгадаць, дзе на той сярэбранай манетцы мог знаходзiцца Вестмiнстэрскi палац...
Як хутка нi ляцеў карабель, Зямля па-ранейшаму заставалася манеткай, акружанай прыгожым блакiтным арэолам. Нiчым ява не адрозвiвалася ад iншых нябесных кропак... Але ж гэта яна загубiла Iкара, гэта яна "завярцелася" пасля Галiлея, гэта яна паслала астранаўтаў...
Спатрэбiлiся мiльёны тысячагоддзяў, каб з'явiўся чалавек з яго розумам i свядомасцю, пакiнуўшы за сабой амёбаў, рыб, пачвараў, жывёл. I толькi за апошнiя 50 гадоў чалавецтва iмклiва пашырыла далягляды iнтэлекту, назапасiла больш ведаў, чым за дзесяць стагоддзяў свайго дагiстарычнага развiцця...
Адзiн з членаў экiпажа - малады цемнаскуры вучоны, з якога часам кпiлi за яго дзiцячую iнтанацыю, калi ён гаварыў пра сваю мацi, - часта паўтараў: "А ведаеш, мамiна бабуля нарадзiлася яшчэ пры рабстве! А я..."
Многа гаварылi астранаўты i пра жыхароў Вялiкай Зямлi. Цi варта туды пераносiць разлады расколатага грамадства? А можа, лепш, каб у аснове новай цывiлiзацыi былi законы, якiя назаўжды пакладуць канец чалавечаму авантурызму?.. Той, Вялiкай Зямлi, дзе лунае пакiнуты iмi сцяг, астранаўты супрацьстаўлялi Малую Старую, да якой цяпер спяшаўся карабель. Яны былi перакананыя, што чалавек занадта рана прыходзiць у свет, а той заўсёды спазняецца ў сваiм развiццi...
Часта паўтаралi яны: шчасце...
А што гэта значыць: шчасце?
Старшы пiлот, якi за час падарожжа нарэшце здзейснiў сваю запаветную мару - адгадаваў бараду, сказаў: "Шчасце - гэта нараджэнне дружбы. Гэта... калi людзi разумеюць адзiн аднаго. Калi ты знаходзiш сiлы ўстаць пасля таго, як цябе ашукалi. Гэта... калi ў цябе ёсць так многа сказаць чалавецтву, што не хопiць i жыцця".
Доктар цiха прашаптаў: "Шчасце - гэта цiшыня перад выкананнем "Оды да радасцi" Бетховена. Гэта святло, што льецца праз вокны на палотнах Вермеера. Гэта лiнiя, якая iдзе ад шыi да стану ў Венеры Мiлоскай..."
- Вiтаю вас, планеты! - пасмейваўся барадач. - Спяшайцеся наведаць Зямлю i яе гiсторыю. Сен-са-цый-ны маршрут: ад выкапнёвага чалавека да касманаўта. А па дарозе - Фiдый, Рэмбрант, Моцарт, Пушкiн, Эйнштэйн...
- Пачакайце, крывадушнiкi! - крыкнуў малады цемнаскуры. - Няўжо вы не разумееце, што шчасце - гэта калi ў люстэрку сустракаюцца нашы позiркi i я чытаю ў яе вачах тое, што яна прачытала маё жаданне, i яна ўсмiхаецца.
- Ну вы, балбатуны! - спынiў усiх камандзiр. - Шчасце - гэта прыйсцi да перамогi ўсiм разам!
Карабель увайшоў у зямную атмасферу - адзiную, якую ведалi Архiмед, Ньютан, Жалiо-Кюры...
Зямля была падобная на геаграфiчную карту, намаляваную не вельмi здольным школьнiкам. Цяпер толькi наладзiць сувязь, i прызямленне не будзе праблемай!..
Уключылася аварыйная сiстэма сувязi. Зямля маўчала. Ужо добра былi вiдаць яе абрысы, моры, снежныя вяршынi гор. Вось хутчэй за ўсё Кардыльеры...
Але што рабiць далей? Як арыентавацца, калi няма iнфармацыi, iнструкцый?.. Яшчэ адна спроба звязацца хоць з якой-небудзь наземнай службай: "Гаворыць LВW 7... Гаворыць LВW 7..." - Маўчанне.
Зямля наблiжалася. Ужо можна было назiраць яе праз тэлескоп... Камандзiр моўчкi адарваўся ад акуляра тэлескопа, даючы магчымасць зiрнуць туды iншым...
Ля ракi валялiся груды металу, бетону. Мост разбураны. Вада дымiлася. Вакол рэдкiх металiчных каркасаў - белы, шэры, чорны попел. Iшшых колераў ужо не было. Пад ненатуральна яркiм сонцам клубiлiся воблакi туману i пылу. Над незлiчонымi кратэрамi вiднелiся ватныя слупы. Многiя з iх яшчэ захоўвалi грыбападобную форму.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});- Литературное приложение «МФ» №08, сентябрь 2011 - Журнал «Мир Фантастики» - Газеты и журналы / Научная Фантастика
- Шорахi чужой планеты (на белорусском языке) - Владимир Шитик - Научная Фантастика
- Повелитель зверей: Повелитель зверей. Повелитель грома - Андрэ Нортон - Научная Фантастика
- Саргассы в космосе. Чумной корабль - Андрэ Нортон - Космическая фантастика / Научная Фантастика
- Нет ночи без звезд - Андрэ Нортон - Научная Фантастика
- Семь чудес к воскресенью: Мир звёздных ко’отов. Семь чудес к воскресенью. Волшебный дом - Андрэ Нортон - Научная Фантастика
- Война во времени. Кн. 1: Торговцы во времени. Покоренный корабль - Андрэ Нортон - Научная Фантастика
- Поиск на перекрёстке времени - Андрэ НОРТОН - Научная Фантастика
- Тройка мечей: Пояс из Леопарда. Тройка Мечей - Андрэ Нортон - Научная Фантастика
- Мiкiта ў краiне пацукоў (на белорусском языке) - Андрей Геращенко - Научная Фантастика